16 июля потеряна цепочка с крестиком. Огромная просьба: верните пожалуйста хотя бы крестик за хорошее вознаграждение. Телефон: +375 (29) 898-40-83, либо напишите на адрес редакции сайта - info@postavy.by
Огромное Вам человеческое спасибо!
Заўтра — Дзень работнікаў падатковых органаў в Поставах

Сплаў вопыту і маладосці

Алена Уладзіміраўна Кукель (на здымку злева) працуе ў інспекцыі па падатках і зборах па Пастаўскім раёне з дня заснавання ўстановы (больш за 27 гадоў). Яна — намеснік начальніка аддзела кантролю за фізічнымі асобамі. У службовыя абавязкі ўваходзяць праверка дэкларацый сукупнага гадавога даходу, правядзенне планавых праверак, кантроль за падаткамі на нерухомасць і зямлю.

“Заўсёды ўраўнаважаная, адкрытая да дыялогу, адказная, граматна вядзе дакументацыю, умее засяродзіцца на рабоце, рацыянальна арганізаваць свой час, пра­ві­льна данесці неабходную інфармацыю да плацель­шчыка, наладзіць з ім даверлівыя ўзаемаадносіны, выслухаць, унікнуць у сітуацыю, даходліва растлумачыць, адстаяць свой пункт гледжання, пераканаць у правільнасці рашэння і дапамагчы”. Такія словы прачытала ў атэстацыйнай характарыстыцы А. У. Кукель.

— У нас дружны, згуртаваны калектыў, — гаварыла Алена Уладзіміраўна. — Мы — адна каманда, падтрым­ліваем адно аднаго, падказваем, выручаем. З падатка­плацельшчыкамі стараемся быць карэктнымі, дапамагаем ім пазбегнуць памылак.

Кацярыне Пусько (на здымку справа) — галоўнаму падатковаму інспектару ад­дзела кантролю за юрыдычнымі асобамі — пашчасціла стаць неад’емнай часткай гэтага калектыву. Улілася ў яго ў мінулым годзе пасля заканчэння эканамічнага факультэта Віцебскага тэхналагічнага ўніверсітэта. Глыбокія тэарэтычныя веды — падмурак для таго, каб паспяхова спраўляцца з ускладзенымі на яе абавязкамі. Уважлівая, скрупулёзная, настойлівая, — так адзываюцца пра маладога спецыяліста больш вопытныя калегі.

— Удзячна ўсім за падтрымку, якую адчула з першых дзён работы, — гаварыла Кацярына. — Бо веды ведамі, але вельмі важна практыка. Таму імкнуся ўсяму вучыцца ў вопытных калег.

— Калектыў узначаліў менш за два месяцы таму, — гаварыў начальнік інспекцыі Дзмітрый Віктаравіч Буйчонак. — Але і за гэты час адчуў, што працуюць тут прафесіяналы. Сплаў вопыту і маладосці прыносіць плён, дапамагае выконваць пастаўленыя задачы. Шчыра віншую са святам калег, а таксама ветэранаў падатковай службы. Жадаю ўсім моцнага здароўя, дабрабыту, сямейнага шчасця, цярпення, аптымізму.

Кампетэнтныя, адказныя

Розныя ўзрост, стаж работы і пасады ў Вольгі Збігнеўны Станчык, Людмілы Чаславаўны Кароль, Алены Міхайлаўны Чарняковай (сядзяць), Людмілы Іванаўны Дабравольскай і Таццяны Францаўны Патрушавай. А агульнае для ўсіх — патрабавальнасць, кампетэнтнасць, ветлівасць, дакладнае веданне заканадаўства, бухгалтэрыі, уменне прымяняць на практыцы інавацыі, аператыўна вырашаць пастаўленыя задачы, прафесійны падыход да справы. Яны вядуць інфармацыйна-растлумачальную работу, правяраюць дакладнасць прадастаўленых даных, праводзяць рэгістрацыю юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, кантралююць выкананне падатковага заканадаўства, узаемадзейнічаюць з іншымі дзяржаўнымі структурамі.

Падатковы інспектар — гэта яшчэ і аналітык, і псіхолаг. Супрацоўнічаць ім даводзіцца з вялікай колькасцю лю­дзей, а для гэтага патрабуюцца не толькі высокі ўзровень ведаў, але і ўменне знаходзіць індывідуальны падыход да кожнага кліента, быць мак­сімальна карэктнымі і тактоўнымі.

Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ.

Дата публикации: 8 Июля, 2017

Нет комментариев