16 июля потеряна цепочка с крестиком. Огромная просьба: верните пожалуйста хотя бы крестик за хорошее вознаграждение. Телефон: +375 (29) 898-40-83, либо напишите на адрес редакции сайта - info@postavy.by
Огромное Вам человеческое спасибо!
Усход і захад сонца ў полі сустракае в Поставах

На сакавітай маладзенькай траве пасвіцца статак чорна-пярэстых кароў. Непадалёк — перасоўная дойка, бочка з вадой, вагончык для адпачынку пастухоў.  Тут жа сустракаем пастуха ААТ “Сцяг Перамогі-агра” Ігара Анатольевіча Машкіна, пра якога толькі станоўчыя водгукі чула ад дырэктара сельгаспрадпрыемства Юрыя Ягоравіча Борыса.

Чалавек далёкі ад жывёлагадоўлі можа падумаць: гэткі ж там клопат у пастуха? Выпас абнесены электраагароджай, сядзі і любуйся прыродай. Рамантычная прафесія — усход і захад сонца ў полі сустракаць. Як аказалася, спраў у Ігара Анатольевіча хапае.

У групе, якая замацавана за І. А. Машкіным, амаль 200 галоў. Яны ўтрымліваюцца на ферме «Бакавічы». З пачаткам летне-пашавага перыяду круглыя суткі ў полі. Траву на ўчастку ў сотак 70 каровы з’ядаюць за гадзіны дзве. За гэты час трэба падрыхтаваць новую “клетку”. За змену электрапастух даводзіцца пераносіць разоў восем.

— Не злічыць, колькі кіламетраў “наматваем”, — гаварыў Ігар Анатольевіч. — Выпас тут багаты, травы хапае, вядзецца яе парцыённае скормліванне. Да пачатку ранішняй і вячэрняй дойкі грэем ваду, каб даяркі маглі вымыць посуд. Разам з аператарамі парадкуем малако. На працягу змены сочым за  станам кароў, прымаем ацёлы, пры неабходнасці дапамагаем ветурачам. Галоўнае ў нашай рабоце — строга прытрымлівацца распарадку, тады і малако будзе.

Ні ў спёку, ні ў дождж статак не пакінеш без нагляду. Патрэбны пільнасць, дбайнасць. За І. А. Машкіным замацаваны конь. На ім дастаўляе слупкі для рамонту электраагароджы, адвозіць на ферму цялятак у пяцідзённым узросце.

— Калі на змене Машкін, ведаю, што ўсё ў парадку, — гаварыла галоўны заатэхнік ААТ “Сцяг Перамогі-агра” Таццяна Генадзьеўна Гродзь. — Чалавек на сваім месцы, адказны. Увогуле, калектыў фермы, якім кіруе Алена Сцяпанаўна Шудра, стабільны. Лідарам тут жонка Ігара — Любоў Балабушка. У яе групе найвышэйшыя надоі. Сям’я перабралася ў нашу гаспадарку з ААТ “Камайскі-агра”. Працавітыя. На старэйшых і вопытных стараюцца раўняцца маладзейшыя даяркі Аксана Жук, Алеся Арлоўская, Марына Балабушка. Падменная Зінаіда Пацевасян дае выхадныя. За падвоз мукі і вады ў поле адказвае механізатар Аляксандр Райчонак. Ён жа абслугоўвае перасоўнае даільнае абсталяванне.

— Добра, што пастухоў забяспечваюць гарачым харчаваннем і падвячоркам, — працягваў расказ І. А. Машкін. — Бо і ноччу спаць не прыходзіцца — трэба пільнаваць статак. Адпасвіўшы суткі, маю двухдзённы адпачынак.

А потым яму зноў сустракаць усход і захад сонца ў полі.

Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ.

Дата публикации: 8 Июля, 2017

Нет комментариев