16 июля потеряна цепочка с крестиком. Огромная просьба: верните пожалуйста хотя бы крестик за хорошее вознаграждение. Телефон: +375 (29) 898-40-83, либо напишите на адрес редакции сайта - info@postavy.by
Огромное Вам человеческое спасибо!
Ад вёскі да сталіцы в Поставах

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час рабочай паездкі ў Віцебскую вобласць абазначыў канцэпцыю развіцця Беларусі з акцэнтам на стварэнне ў населеных пунктах  якасных умоў для жыцця людзей.

Наведваючы гарадскі пасёлак Копысь, кіраўнік дзяржавы заслухаў даклады аб сацыяльна-эканамічным развіцці гэтага населенага пункта — адпаведныя даручэнні былі дадзены ім у лістападзе 2016 года.

За гэты час у пасёлку добраўпарадкавалі інжынерна-транспартную інфраструктуру, уключаючы рэканструкцыю вулічна-дарожнай сеткі; стварылі новыя сацыяльныя, гандлёвыя, турыстычныя і спартыўныя аб’екты; правялі мадэрнізацыю дзеючых прадпрыемстваў. Пры гэтым, як было даложана Прэзідэнту, улічваліся пажаданні мясцовых жыхароў. Усе работы ўдалося правесці ў максімальна кароткія тэрміны, якасна і нядорага. “Яшчэ раз хачу для ўсіх падкрэсліць, што гэта не проста для паказухі мы робім. На самай справе хочам паказаць, якім чынам мы павінны добраўпарадкаваць такія пасёлкі гарадскога тыпу, — заявіў Аляксандр Лукашэнка. — У нас, можа, 60-70 такіх пасёлкаў. Зразумела, іх трэба прывесці ў добры стан”. Пры гэтым кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што трэба дэталёва прадумаць добраўпарадкаванне гэтых населеных пунктаў, параіцца з мясцовымі жыхарамі, але, разам з тым, абысціся без празмернасцей. “Мы зрабілі адзін пасёлак. Усіх губернатараў сюды прывязём. З наступнага года ў кожнай вобласці два пасёлкі кожны год дастань і пакладзі. Менавіта так, як тут, у Копысі, мы іх павінны прывесці ў парадак. Тады мы замыкаем вертыкаль аднаўлення краіны, пра якую я гаварыў: Мінск, абласныя цэнтры, раённыя цэнтры (яны ўсе ў парадку, нават у Віцебскай вобласці), далей ідуць пасёлкі гарадскога тыпу, аграгарадкі (таксама ведаем, як рабіць) і вёскі, дзе раней былі цэнтры гаспадарак”, — адзначыў Прэзідэнт.

Што датычыцца так званых неперспектыўных вёсак, на іх не будуць канцэнтраваць асноўныя намаганні, аднак, калі знойдуцца людзі, якія захочуць заняцца іх добраўпарадкаваннем, гэта забараняцца не будзе. “Шмат у нас людзей, якія нарадзіліся там, у школу хадзілі і хочуць прывесці іх у парадак”, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт падкрэсліў, што, разам з тым, неабходна адкрываць у невялікіх населеных пунктах вытворчасці, ствараючы рабочыя месцы для мясцовых жыхароў. Яны павінны адпавядаць лепшым сусветным стандартам. “Мы ўжо больш як палавіну шляху ў гэтым плане прайшлі. Трэба завяршыць гэты працэс”, — даручыў кіраўнік дзяржавы. У прыклад ён прывёў ААТ “Александрыйскае”. Гэты вялікі сельскагаспадарчы холдынг аб’яднаў некалькі невялікіх гаспадарак. Недалёка ад яго плануецца стварыць яшчэ больш перспектыўную вытворчасць — ТАА “Купалаўскае”. Між імі якраз і размясціўся пасёлак Копысь. “Чаму тут перапрацоўку не зрабіць? А можа, у перспектыве мы аб’яднаем гэтыя два холдынгі ў адзін, і асноўная перапрацоўка будзе ў Копысі. Гэта невялікія цэхі, у якіх будуць перапрацоўваць мяса, малако і гэтак далей”, — дадаў Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы яшчэ раз падкрэсліў: штогод у кожнай вобласці неабходна аднаўляць і развіваць па два гарадскія пасёлкі. “За пяцігодку ўсе прывядзём у парадак. Паралельна дабудоўваем, развіваем аграгарадкі. І не забываем вёскі — былыя цэнтры і неперспектыўныя. Вось канцэпцыя развіцця нашай краіны, — звярнуў увагу беларускі лідар. — Мы не павінны сканцэнтраваць усё насельніцтва ў Мінску — будзе трагедыя для краіны”.

БелТА.

Дата публикации: 11 Июля, 2017

Нет комментариев