16 июля потеряна цепочка с крестиком. Огромная просьба: верните пожалуйста хотя бы крестик за хорошее вознаграждение. Телефон: +375 (29) 898-40-83, либо напишите на адрес редакции сайта - info@postavy.by
Огромное Вам человеческое спасибо!
Вы бачылі, як танцуюць валошкі? в Поставах

А вось фотажурналіст Уладзімір Сіз не толькі ўбачыў, але і выхапіў гэта імгненне  аб’ектывам фотаапарата і адлюстраваў яго ў фота­здымках. Як і сотні, а можа, і тысячы іншых…

Самая невялікая іх частка — некалькі дзясяткаў — прадстаўлена аўтарам на выставе, што адкрылася 30 чэрвеня ў музейнай экспазіцыі ў скляпеннях палаца Тызенгаўзаў. Выстава прысвечана невялічкай мядзельскай вёсачцы Пярэградзь. Яе карэнных жыхароў можна пералічыць па пальцах адной рукі. Але з вясны прыязджаюць дачнікі, і Пярэградзь весялее. У ліку апошніх і Уладзімір Сцяпанавіч Сіз. Ён 45 гадоў адпрацаваў фотажурналістам у газетах “Рэспубліка”, “Советская Белоруссия”, “Беларуская ніва”, супрацоўнічаў з “Известиями”. Цікава, што “прапісаўся” ў гэтай вёсачцы зусім выпадкова. На Каляды ехаў з сынам і знаёмым на Браслаўшчыну, каб прыгледзець там, а потым і купіць дачу. Па дарозе адно за адным спусціліся колы ў машыне. І мінчане былі вымушаны заначаваць у першай жа вёсцы, да якой змаглі дацягнуць. Гэта была Пярэградзь.

За чвэрць стагоддзя вёсачка стала для Уладзіміра Сіза роднай, тут ён праводзіць часу больш, чым у сталіцы. І прыкмячае тое, што дадзена ўбачыць не кожнаму. “Глядзі, думай і фатаграфуй, — кажа. — І няхай гэта ўбачаць людзі. Здымайце блізкіх, дом, дарогу ля дома. Вясной яна адна, восенню — іншая. Здаецца, адно і тое ж, але імгненне, як усход сонца, не паўтараецца…”

— Якая прыгажосць! — захапляецца фотаздымкамі на выставе Рэгіна Віктараўна Ходарава. — Жывём у Паставах. Але і ў Пярэградзі ёсць домік, часта ездзім туды. І так прыемна бачыць усё хараство, якое самі не заўсёды і заўважаем.

— А мой муж, якога ўжо няма ў жывых, родам з Пярэградзі, — дзеліцца Людміла Адольфаўна Хацяновіч. — Прывяла на выставу ўнукаў, няхай пабачаць дзядулевы родныя мясціны.

Асаблівы інтарэс да выставы ў тых, хто сам захапляецца фатаграфаваннем. Галіна Панкіна з Парыжа (нашага, пастаўскага) уручае Уладзіміру  Сцяпанавічу букет палявых кветак і дзякуе і за выставу, і за падтрымку, што атрымлівае ад яго. “Большую частку жыцця я правёў у вёсцы, але не маю столькі здымкаў, колькі іх ва Уладзіміра Сцяпанавіча, — заўважае Андрэй Мацур. — Па якасці работы выкананы не на 100, а на ўсе 200 працэнтаў. Напрашуся ў госці. Ёсць пра што пагаварыць”.

Вярнулася з адкрыцця выставы ў рэдакцыю. За акном ліў (каторы дзень запар!) ужо такі непатрэбны, надакучлівы дождж. А мяне сагравалі танцуючая валошка, усход сонца, адкрытыя твары вяскоўцаў, яркі матылёк, што расправіў крылцы насустрач вясне, вішнёвая квецень і нават фантазія мароза. І хацелася як найдаўжэй захаваць у сэрцы адлюстраваную ў фотаздымках прыгажосць. А яшчэ — паехаць у сваю родную вёсачку. Але, на неймаверны жаль, яе ўжо няма на карце жыцця…

Фаіна КАСАТКІНА.

P.S. Фотавыстава Уладзіміра Сіза будзе дзейнічаць да 1 верасня. Не прамініце пабачыць сапраўднае мастацтва.

Дата публикации: 11 Июля, 2017

Нет комментариев