Збяромся на сустрэчу, землякі! в Поставах

«Умирают деревни молча,

Без стона, без горестных слез.

Только ветер-гуляка со свистом

Обрывает сережки с берез.

Умирают деревни тихо,

Зарастают бурьяном дворы.

И не слышно веселого крика

Босоногой смешной детворы.

Все, все не так, как когда-то было.

Зарастает бурьяном земля.

Умирают деревни тихо,

Лишь грустят о былом тополя.» 

Мне вельмі балюча бачыць, як памірае мая вёска Сліжова. Нібы чалавек, які жыў у радасці і весялосці, раптам захварэў на невылечную хваробу. Спачатку ў вёсцы пуставаў адзін дом, потым другі, трэці. Вось іх ужо некалькі. Кінуты дом… Дом, які зусім нядаўна цешыў смаляністымі сценамі, калі ў яго засялялася маладая сям’я. Ён таксама радаваўся першаму дзіцячаму крыку разам з бацькамі, якія схіліліся над калыскай немаўляці. Абараняў зімой ад лютай сцюжы, весела патрэскваючы паленнямі ў печы. Дарыў прахалоду пякучымі сонечнымі днямі.

І вось ужо стаіць пакінуты і пачынае паміраць, павольна руйнуючыся пад ударамі непагадзі. Спачатку на волю ветру здаецца дах, затым бурыцца столь. Застаюцца толькі чорныя вачніцы пустых вокнаў, якія ўжо ніколі не загарацца цёплым святлом. Але калі хоць адзін чалавек наведвае свой стары дом, ён будзе жыць!

Хату, якую сваімі рукамі пабудаваў тата, берагу (шкада толькі, што нячыстыя на руку людзі б’юць вокны, крадуць рэчы). Вельмі люблю сваю вёску. І з’явілася ў мяне мара сабраць усіх землякоў, хто можа і жадае, на сустрэчу. Прапаную сабрацца 22 ліпеня гадзін у 14-15. Бярыце з сабой добры настрой, успаміны, невялічкую ссабойку і прыязджайце ў Сліжова.

 Ганна ЯНУКОВІЧ, в. Сліжова—г. Масква. 

Дата публикации: 11 Июля, 2017

Нет комментариев