16 июля потеряна цепочка с крестиком. Огромная просьба: верните пожалуйста хотя бы крестик за хорошее вознаграждение. Телефон: +375 (29) 898-40-83, либо напишите на адрес редакции сайта - info@postavy.by
Огромное Вам человеческое спасибо!
Пад мелодыю дажджу в Поставах

Вясёлы танец пад спорным дажджом.

Пачатак свята мікрараёна будаўнікоў, што ладзілася ў мінулую нядзелю на адкрытай пляцоўцы каля адміністрацыйнага будынка АБП “Рассвет Пастаўскі”, быў абвешчаны на тры гадзіны. А палове трэцяй абрынуўся лівень. Ды такі, што вада ручаінамі лілася па вуліцах. Арганізатары мерапрыемства — а гэта работнікі раённага Дома культуры, якія ўжо расставілі музычную апаратуру — азадачыліся: відаць, давядзецца адмяняць свята…

Але лівень прыціх і трансфармаваўся ў дождж. На пляцоўку пачалі збірацца людзі пад парасонамі, і свята пачалося. Вядучая Таццяна Кухальская найперш распавяла гісторыю мікрараёна. Гэта паўночная ўскраіна Пастаў калісьці была пусткай і толькі ў 60-ыя гады мінулага стагоддзя пачала інтэнсіўна развівацца.

Безумоўна, найбольшую ролю ў будаўніцтве мікрараёна адыграла Пастаўская міжкалгасная будаўнічая арганізацыя, створаная 30 кастрычніка 1958 года. За першыя 6 гадоў яе існавання змянілася 6 кіраўнікоў. Самы вялікі ўклад у станаўленне арганізацыі ўнёс Яўгеній Іванавіч Чарэнка, які аддаў гэтаму прадпрыемству больш за 30 гадоў. З 1997 года і да цяперашняга часу працоўны калектыў узначальвае Альфрэд Іосіфавіч Малец. Ён і прывітаў са сцэны прысутных на свяце. Затым на яе былі запрошаны ветэраны працы: Аліна ­Мар’янаўна Хаткевіч, Віктар Эдвардавіч Каравацкі, Віктар Яўгенавіч Курыловіч, Зоя Маркаўна Мяльдзюк, Мікалай Віктаравіч Камсюк, Яніна Уладзіміраўна і Мікалай Яўстаф’евіч Жолнер, Адэлія Міхайлаўна і Анатоль Георгіевіч Галяндзіны, якія атрымалі падарункі.

Ветэраны будаўнічай арганізацыі з дырэктарам АБП «Рассвет Пастаўскі» Альфрэдам Іосіфавічам Мальцам.

Будаўнічая арганізацыя пад кіраўніцтвам А. І. Мальца ўнесла неацэнны ўклад у развіццё жыллёвага будаўніцтва ў горадзе і раёне, узвядзенне вытворчых аб’ектаў. Знаходзіцца справа працавітым рукам і зараз.

Не толькі работнікі будаўнічай галіны, але і жыхары мікрараёна ведаюць Уладзіміра Андрэевіча Раманенкава, які адпрацаваў у гэтай арганізацыі 41 год. Уладзімір Андрэевіч нарадзіўся на Смаленшчыне. Скончыў Смаленскі будаўнічы тэхнікум, там жа пазнаёміўся з дзяўчынай Ліліяй. А пасля вяселля прыехалі ў Паставы, на радзіму жонкі. Горад адразу спадабаўся Ула­дзіміру, і на сямейным савеце было вырашана застацца тут. Знайшлася работа па спецыяльнасці ў МСО, дзе Уладзімір Андрэевіч прайшоў шлях ад майстра да намесніка дырэктара. Усю дружную сям’ю з дзецьмі і ўнукамі запрасілі на сцэну для ўзнагароджвання.

Анатоль Зоцьевіч Гваздоўскі працуе ў АБП «Рассвет Пастаўскі» 34 гады, пачаў з майстра, зараз — намеснік дырэктара. Пад яго кіраўніцтвам узводзіліся будынкі паліклінікі, сярэдняй школы №3, вялася рэканструкцыя помнікаў архітэктуры. Жонка Анатоля Зоцьевіча — Вольга Вікенцьеўна — пачынала свой працоўны шлях у «Рассвеце», цяпер яна начальнік планава-вытворчага аддзела ДРБУ-132.

Ёсць у мікрараёне і дзіцячы садок “Калабок”. Невялікім калектывам кіруе Марына Чаславаўна Хмяльніцкая. Не адзін дзясятак гадоў у ім адпрацавалі Яніна Паўлаўна Васілеўская, Алена Мікалаеўна Кухальская, Надзея Уладзіміраўна Даўжук.

Далейшае развіццё маладому пакаленню мікрараёна будаўнікоў дае сярэдняя школа №5. Віншавальныя словы прысутным выказала намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Аліна Артураўна Семяніхіна. Яна адзначыла выкладчыкаў, якія аддалі школе шмат сіл. Гэта Тамара Аркадзьеўна Сіротка, Соф’я Яўстаф’еўна Вайцяховіч, Надзея Паўлаўна Таміліна, Эла Казіміраўна Харкова, Ганна Уладзіміраўна Шылько. З музычнымі віншаваннямі выступілі вучні Валерыя Плешакова, Аляксандр Есьман, а таксама выпускніца, студэнтка 2-га курса Усерасійскага дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі імя Герасімава Наталля Таран і танцавальная студыя «Дзівінка».

Прагучалі на свяце словы па­дзякі ў адрас Мікалая Рыгоравіча Коваля (працаваў старшынёй калгаса імя Асяненкі, затым 15 гадоў — намеснікам старшыні райвыканкама), Леаніда Сямёнавіча Касарэўскага (больш за 30 гадоў быў дырэктарам філіяла №230 ААБ «Беларусбанк»), Алега Пятровіча Крукоўскага (з 2005 года з’яўляўся галоўным інжынерам ДРБУ-33, а з 2015 года ўзначаліў гэту арганізацыю), Эдуарда Пятровіча Казуры, які працаваў старшынёй раённага выканаўчага камітэта, затым з’яўляўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Прыкладам для моладзі з’яўляюцца старажылы. Зінаіда Аляксандраўна Бароўка 1 снежня адзначыць сваё 88-годдзе. Яна 22 гады адпрацавала на льнозаводзе. Віншаванні атрымалі і іншыя ветэраны працы: Валянціна Аляксандраўна Курыловіч, Аляксандра Валяр’янаўна Церашонак, Лілія Васільеўна Станюш, Фаіна Канстанцінаўна Багушэвіч, Сафія Паўлаўна Баброўка, Антаніна Іванаўна Туронак, Людміла Мітрафанаўна Субач.

 Для будаўніцтва і ўтрымання дарог у лістападзе 1957 года быў створаны “Дарожны эксплуатацыйны ўчастак №132” (цяпер філіял “Пастаўскае дарожнае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне №132 КУП «Віцебскаблдарбуд»). Сёння гэта прадпрыемства з сучасным аўтатрактарным паркам, найноўшымі дарожна-будаўнічымі машынамі і майстэрнямі. Калектыў, якім на працягу 32-х гадоў кіруе Станіслаў Альфрэдавіч Рагіня, назапасіў велізарны вопыт работы і даказаў сваю здольнасць паспяхова выконваць пастаўленыя перад ім задачы. Былі адзначаны ветэраны арганізацыі Алена Пятроўна Хацяновіч, Аляксей Іванавіч Кандрашэнка.

32 гады на вельмі адказнай пасадзе галоўнага бухгалтара адпрацавала ў ДРБУ-132 Алена Пятроўна Хацяновіч.

А як не назваць медыкаў, якія жывуць у гэтым мікрараёне? Гэта Людміла Васільеўна Сямёнава, Аляксандр Сцяпанавіч і Антаніна Георгіеўна Губрэславы, Валянціна Уладзіміраўна Квяткоўская.

Марыя Мікалаеўна і Пётр Міхайлавіч Розынка з дачкой, нявесткай і ўнучкай.

Цудоўным прыкладам маладому пакаленню з’яўляюцца сем’і Пятра Міхайлавіча і Марыі Мікалаеўны Розынка, Ларысы Аркадзьеўны і Фёдара Фларыянавіча Бурак, якія адзначылі сёлета залатое вяселле. Больш за 40 гадоў разам Клаўдзія Аркадзьеўна і Леанід Мікалаевіч Талайка, Ірына Іванаўна і Віктар Пятровіч Бароўка, Рамуальд Рамуальдавіч і Глафіра Антонаўна Журомскія, Любоў Дзмі­трыеўна і Аляксандр Уладзіміравіч Вайцяховіч, Надзея Паўлаўна і Іван Іванавіч Ратуевы, Вера Мар’янаўна і Дзяніс Уладзіміравіч Запольныя.

У мікрараёне размешчана аддзяленне кругласутачнага знаходжання пажылых лю­дзей, якое ўзначальвае Юлія Сяргееўна Чалей. Вялікая работа праводзіцца ад­дзя­леннем адаптацыі, рэабілітацыі і дзённага знаходжання інвалідаў. 10 гадоў на базе былой сельгасхіміі дзейнічае «Вытворча-мэблевы цэнтр» (дырэктар — Канстанцін Пятровіч Савіцкі). Нямала сіл у яго станаўленне ўклалі Андрэй Сцяпанавіч Януковіч, Святлана Дзмітрыеўна Есьман, Марына Мікалаеўна Мазурава, Жанна Валер’еўна Новак, Павел Паўлавіч Юргелан.

У раённым архіве (дырэктар — Марына Генадзьеўна Шэлег) захоўваюцца дакументы па асабовым складзе ўстаноў, якія ліквідуюцца, арганізацый і прадпрыемстваў дзяржаўнага і прыватнага сектара эканомікі, праводзіцца работа з грамадзянамі і масавая навукова-асветніцкая работа. Аддзяленне паштовай сувязі №4 аказвае жыхарам мікрараёне ўсе неабходныя паслугі.

Паказальныя выступленні супрацоўнікаў Пастаўскага аддзялення Дэпартамента аховы.

Свята атрымалася насычаным і цікавым, дзякуючы фундатарскай дапамозе Тамары Валянцінаўны Клімюк і Аляксандра Вайцехавіча Аўгусціновіча. Адбыліся паказальныя выступленні супрацоўнікаў Пастаўскага аддзялення Дэпартамента аховы і работнікаў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, а музычным падарункам усім стала выступленне эстраднай групы “25 плюс-мінус”.

Ганна ПРАКАПОВІЧ.

Фота аўтара.

Дата публикации: 14 Июля, 2017

Нет комментариев