Партрэт на фоне ўстановы в Поставах

Зусім нядаўна дырэктар Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў імя А. Ромера Жанна Уладзіміраўна Курдо прымала віншаванні ад вучняў, калег і сяброў з Днём настаўніка, а заўтра яе будуць віншаваць яшчэ з адным прафесійным святам — Днём работнікаў культуры.

У культуры Жанна Уладзімі­раўна працуе ўжо больш за 20 гадоў і трапіла ў яе невыпадкова. З дзяцінства вельмі любіла маляваць, пераняўшы здольнасці і жаданне ад маці — настаўніцы Лукашоўскай СШ, якая выкладала рускую мову і літаратуру. Пры гэтым уся школа была аформлена яе рукамі. Добра маляваў таксама дзядзька — родны мамін брат, гісторык па адукацыі і педагог па прафесіі. Менавіта ён падарыў пляменніцы першыя кнігі па мастацтве. Як, скажыце, з такімі роднымі было не заняцца чымсьці творчым?!

Установу добра ведаюць у горадзе і раёне. Не толькі яе, але і цэнтральную раённую бальніцу, цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі і сацыяльна-педагагічны, многія школы і арганізацыі ўпрыгожваюць выставы юных мастакоў. Ладзяцца яны і падчас правя­дзення раённых мерапрыемстваў, гарадскіх свят. Традыцыйнымі сталі конкурсы малюнкаў на асфальце, рэгіянальны пленэр “Палітра Пастаўшчыны”, на які прыязджаюць дзеці з Глыбокага, Браслава і Полацка. І тут нашы хлопчыкі і дзяўчынкі выгадна адрозніваюцца ад суседзяў моцнай акадэмічнай школай, закладзенай педагогамі. Нездарма атрымліваюць узнагароды на абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах, у якіх удзельнічаюць. Напрыклад, летась адзначаны Падзякай за ўдзел у міжнародным конкурсе жывапісу і графікі “На сваёй зямлі”.

А дырэктару школы мастацтваў некалькі гадоў назад заслужана прысвоілі званне “Чалавек года Пастаўшчыны”.

Алена ШАПАВАЛАВА.

Фота аўтара.

Поўны матэрыял чытайце на 5-ай старонцы  № 80 газеты “Пастаўскі край” ад 7-га кастрычніка 2017 г.

Дата публикации: 6 Октября, 2017

Нет комментариев