Налятай! Патаннела… в Поставах

На тое і восеньскі кірмаш, каб тавараў на ім было як найбольш, а цэны — як мага ніжэйшыя. Патэнцыяльныя пакупнікі чакалі яго. Самыя нецярплівыя тэлефанавалі да нас у рэдакцыю: “Калі ў газеце з’явіцца аб’ява аб маючым адбыцца кірмашы?”. Нарэшце з’явілася.

Чаго толькі ні было на кірмашы —  бульба, збожжа, капуста, рыба, мясныя і малочныя прадукты, саджанцы, кветкі і многае-многае іншае, здабытае нялёгкай працай на зямлі. Прычым не толькі з нашага раёна, але і з Мядзельскага, Шаркаўшчынскага, Смаргонскага, Маладзечанскага і з іншых. Асабліва шмат прадавалі бульбы і капусты.

Урачыста адкрываючы кір­маш, першы намеснік старшыні райвыканкама Генадзій Іосіфавіч Лютынскі гаварыў, што сёлетні год выдаўся надзвычай неспрыяльным для сельскай гаспадаркі. Нягледзячы на тое, што затрачана шмат сіл і сродкаў, належнай аддачы з-за капрызаў надвор’я на зямлі не атрымана. А вырашчаны ўра­джай давялося літаральна ратаваць. Г. І. Лютынскі падзякаваў гараджанам і навучэнцам Пастаўскага кале­джа за дапамогу ва ўборцы, а таксама па­віншаваў са святам работнікаў культуры, якое адзначалася ў той дзень. Праўда, святкаваць давялося не ўсім, бо да кірмашу быў падрыхтаваны канцэрт. На рынку выступалі сама­дзейныя артысты з Юнек, Варапаева, Гуты, Дунілавіч, удзельнікі эстрадных студый «Славія», «Фантазія» з Пастаў і іншыя. На жаль, не абышлося  без даж­джу. Толькі ён і быў лішнім на рыначнай пляцоўцы…

Фаіна КАСАТКІНА.

Фота аўтара і Сяргея ВШЫЎКАВА.

Поўны матэрыял чытайце на 1-ай і працяг на 4-ай старонцы  № 81 газеты “Пастаўскі край” ад 11-га кастрычніка 2017 г.

Дата публикации: 10 Октября, 2017

Нет комментариев