Як Дзед Бай на міжнародны ўзровень выходзіў в Поставах

На працягу трох дзён, з с 27 па 29 верасня, у Мінску праходзіла Міжнародная турыстычная выстава “Турбізнес-2017” з ­удзелам турарганізацый Беларусі, Расіі, Украіны, Турцыі, Егіпта, Тайланда, Перу, Грэцыі, Венгрыі, Славакіі, Палесціны, Кубы і іншых краін.

Удзел у выставе — гэта ўнікальная магчымасць для рэкламы турыстычных маршрутаў, сустрэч са старымі партнёрамі, наладжвання новых дзелавых кантактаў. Другі год запар магчымасцю прарэкламаваць сябе карыстаюцца і пастаўчане. У прыватнасці, ДА “Фізічная культура, спорт і турызм Пастаўскага раёна” актыўна папулярызуе спартыўна-турыстычны комплекс “Азёркі” і яго брэнд — Дзеда Бая.

У стварэнні прывабнага вобраза казачнага чараўніка значная заслуга Валерыя Слядзеўскага (на здымку). Валоданне беларускай мовай, выдатнае пачуццё гумару і акцёрскі талент дазволілі яму ўдала пераўвасобіцца ў літаратурнага героя твораў Уладзіміра Дубоўкі.

Наталія Карнілава, інструктар-метадыст па турызме ДА “Фізічная культура, спорт і турызм Пастаўскага раёна”.

Поўны матэрыял чытайце на 4-ай старонцы  № 81 газеты “Пастаўскі край” ад 11-га кастрычніка 2017 г.

Дата публикации: 10 Октября, 2017

Нет комментариев