Урок на будучае в Поставах

“Газавік” (Віцебск) — ФК “Паставы-ПМЦ” — 4:2

Напярэдадні гэтага матча Судзейскі камітэт абласной федэрацыі футбола прысудзіў саперніку тэхнічнае паражэнне з лікам 0:3 у выязной сустрэчы з пастаўчанамі за парушэнне рэгламенту. У выніку віцябчане пазбавіліся шан­цаў на медалі, а “бронза” датэрмінова дасталася сенненскаму “Камуналь- ніку”. Наша маладая каманда таксама выбыла з гонкі за ўзнагароды, у абласны цэнтр прыехала без пяці вядучых ігракоў на чале з капітанам А. Жар­скім.

Гульня пачалася пад дыктоўку пастаўчан, яны стварылі шмат момантаў для ўзяцця варот. Лік маглі адкрыць Герман Чалей, двойчы — Раман Пасевіч, а Яўген Ясюковіч тры разы небяспечна прабіў, у адным з эпізодаў трапіў у штангу. Нарэшце Арцём Цітовіч вызначыўся штрафным ударам, але віцебскі суддзя В. Пятрашка ўзяцце варот адмяніў, вынес яму папярэджанне за тое, што ўдарыў па мячы без сві­стка. Значна больш вопытныя віцябчане пабудавалі гульню ад абароны і напрыканцы першага тайма правялі пару вострых контратак, дзе двойчы вызначыліся.

Пасля перапынку пастаўчане, каб адыграцца, вя­лікімі сіламі пайшлі наперад. Аднак у рашаючы момант ім не хапіла ўмення трымаць свае эмоцыі ў руках, да таго ж надзейна гуляў вопытны варатар сапернікаў Максім Маісееў. Госці прадоўжылі барацьбу і, калі сапернікі зноў падлавілі іх пры страце мяча, вызначыліся ў трэці раз. Барацьба ўспыхнула з новай сілай — неўзабаве А. Цітовіч выдатным стрэлам з вялікай адлегласці скараціў розніцу ў ліку. Ён жа ў канцы матча рэалізаваў яшчэ і пенальці, калі каманды абмяняліся галамі. Толькі з-за нявопытнасці саступілі моцнаму саперніку пастаўчане Трошка, Жылевіч, Пучынскі, Голубеў, Цітовіч, Пасевіч (Валодзька), Зелянкевіч (к), Я. Грантоўскі, Павініч, Ясюковіч, Чалей (Хмельнік, М. Якаўлеў).

Канчаткова лёс медалёў абласнога першынства вызначыцца ў заключным, 8-м, туры фінальнага раўнда, у якім аднаасобны лідар — “Полацкгаз” — згуляе ў Сянно, а яго канкурэнт у барацьбе за званне чэмпіёна — ФК “Лепель” — на сваім полі прыме каманду Шуміліна. У пастаўчан застаўся заключны выезд у Гарадок. Вышэй за 5-е выніковае месца яны не падымуцца, аднак сёлетні сезон стаў адным з найлепшых у гісторыі нашай каманды на абласным узроўні.

Уладзімір ШЫК.

Дата публикации: 10 Ноября, 2017

Нет комментариев