Каціныя гісторыі в Поставах

Жыву ў мікрараёне былога завода жалезабетонных вырабаў у двухпавярховым васьмікватэрным доме. Здарылася так, што ўсе яго жыхары трымаюць катоў. Наш дом і іншыя стаяць уздоўж вуліцы, і некаторыя людзі, праязджаючы міма, са сваіх машын выкідваюць кацянят. Адны з іх, больш-менш прыстасаваныя, бягуць да смет­ніка, каб адшукаць што паесці. Зімой прыбягаюць пагрэцца чамусьці толькі ў наш пад’езд, знаходзячы нейкія адтуліны. Пах, вядома ж, непрыемны, але што зробіш.  Летам бегаюць па двары, залазяць у закінутыя пабудовы.

Неяк выкінулі зусім маленькага коціка. Была восень: дождж, холад. І гэтае хворае кацяня прывяла пад дзверы кватэры сваёй гаспадыні Алены Вікенцьеўны Падрэз яе кошка Мурка. У хату яно не заходзіла, спала пад дзвярыма на дыванку. Вікенцьеўна яго карміла, лячыла. Пражыў кот тут гады чатыры, а потым прапаў.

Месяцы два таму з’явіўся ў нас малюсенькі каток. А прывёў яго ў дом стары кот Цімох, якому ўжо больш за дзесяць гадоў. І таксама пад дзверы кватэры сваёй гаспадыні Тэрэзы Дзявятнікавай. Корміць яна і Цімоха, і малога, якога ўжо не пазнаць, бо вырас. Падкормлівалі, гулялі з ім дзяўчынкі Ліза і Даша з Мінска, якія былі на канікулах у бабулі. І каты-апекуны не пакідаюць падкідышаў. А не так даўно далучылася да Цімоха кошачка, затым з’явіўся яшчэ коцік. Апякуецца над малымі і стары прыгожы кот Том, у халады іх сагравае, лежачы на дыванку пад дзярыма кватэры сваёй гаспадыні.

Вось такая гісторыя. Можа, хто і пасмяецца з мяне, старой бабулі, што расказала пра нязначнае. Але ж ці не прыклад дабрыні і спагадлівасці для нас браты нашы меншыя?

Ганна ШЫЛЬКО, г. п. Варапаева. 

Дата публикации: 14 Ноября, 2017

Нет комментариев