На прэзентацыю новай кнігі в Поставах

У пятніцу, 8 снежня, у 17.00 у чытальнай зале раённай бібліятэкі адбудзецца прэзентацыя новай кнігі І. Пракаповіча “Край беларускага сэрца”. Гэта поўнакаляровае аб’ёмнае выданне (656 старонак) прысвечана суседняму з нашым Мядзельскаму раёну і ўяўляе сабой папулярную энцыклапедыю прыроды, насельніцтва, гісторыі і іншых асаблівасцей нарачанскага краю. Асобныя тэмы прысвечаны найбуйнейшым населеным пунктам: Мядзелу, Будславу, Свіры, Занарачы, Камарову, Кабыльніку (в. Нарач). У час прэзентацыі ўдзельнікі змогуць даведацца ад аўтара пра тое, як збіраўся матэрыял, якія цікавыя сустрэчы і адкрыцці здараліся ў час паездак па Мядзельшчыне, якія мясціны варта наведаць тым, хто цікавіцца роднай спадчынай.

Запрашаем на сустрэчу. Уваход свабодны.

Дата публикации: 5 Декабря, 2017

Нет комментариев