«Час Анёлаў» у Доме рамёстваў в Поставах

У пятніцу, 8 снежня, у Доме рамёстваў “Стары млын” адбудзецца адкрыццё выставы “Час Анёлаў”. Яе аўтары — член саюза мастакоў Расіі Алена Вайнова-Багародзіцкая і мясцовы фатограф Рыта Шылей. На карцінах Алены Вайновай-Багародзіцкай галоўнымі дзеючымі асобамі з’яўляюцца легкакрылыя анёлы, на фотаздымках Рыты Шылей — дзеці з асаблівасцямі развіцця. Арыгінальныя работы абедзвюх прасякнуты цяплом, дабрынёй і пяшчотай, па-дзіцячаму чыстыя і наіўныя. Часцінку гэтай светлай дабрыні і веры, безумоўна, атрымаеце і вы, калі наведаеце выставу.

Адкрыццё экспазіцыі ў 16.00. Уваход свабодны.

Дата публикации: 5 Декабря, 2017

Нет комментариев