Крэатыўная  ёлка в Поставах

Ёлка АТП №17

Па ініцыятыве раённага аб’яднання прафсаюзаў напярэдадні Новага года быў арганізаваны конкурс на самую крэатыўную ёлку, якая адлюстроўвала б работу той ці іншай арганізацыі.

Ёлка ільнозавода

Удзел у ім прынялі 11 прафсаюзных арганізацый прадпрыемстваў горада. Ацэньвала работу камісія ў складзе намесніка старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёва, начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Г. М. Чаплінскай, старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў І. А. Далецкай і дырэктара школы мастацтваў імя А. Ромера Ж. У. Курдо. У першую чаргу адзначаліся творчы падыход і арыгінальнасць работы. Словамі цяжка перадаць тыя крэатыўныя падыходы, якія выкарысталі ўдзель­нікі конкурсу. 

Ёлка лясгаса

Журы было складана вызначыць найлепшых. Пасля доўгага абмеркавання першае месца яно прысудзіла АТП № 17, на другім ільнозавод, трэцяе падзялілі паміж сабой лясгас і АБП “Рассвет Пастаўскі”. Пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі і падарункавымі сертыфікатамі. Усе ўдзельнікі атрымалі салодкія прызы.

Ёлка АБП «Рассвет Пастаўскі»

Поўны матэрыял чытайце на 5-ай старонцы  № 2 газеты “Пастаўскі край” ад 10-га студзеня 2018 г.

Анна АНІШКЕВІЧ.

Дата публикации: 10 Января, 2018

Нет комментариев