Утульна, смачна, весела в Поставах

Повар Дзіяна Камель і бармэн Святлана Міхалевіч.

Спытаеце, дзе так? Называю адрас:

г. Паставы, вуліца 17 Верасня, 5, кафэ “Камелія”.

Чаго не стала б рабіць яшчэ некалькі месяцаў назад, бо, па праўдзе кажучы, апошнім часам гэтая кропка грамадскага харчавання не карысталася папулярнасцю ў гараджан. Сітуацыя карэнным чынам змянілася з мінулай восені, калі абноўленае добрым рамонтам кафэ зноў расчыніла дзверы для наведвальнікаў. І яны не прымусілі сябе чакаць, бо зараз тут  вельмі прыцягальная атмасфера і выдатная кухня.

 — Можна лічыць, што цяпер гэта наш пастаўскі “Макдоналдс”, — адзначае намеснік дырэктара філіяла “Каапгандаль №2” райспажыўтаварыства Крысціна Мечыславаўна Красоўская, якому належыць “Камелія”, — бо кафэ спецыялізуецца на прыгатаванні хуткай ежы. Асартымент страў шырокі: піцы, хот-догі, гамбургеры, фрэнч-догі, сушы, ролы, лавашы, бульба фры, самсы, розныя кактэйлі.

Повар Вольга Лапушынская.

Асабліва даспадобы ўсё гэта моладзі, але не абмінаюць кафэ і людзі старэйшага пакалення. Тут адзначаюць юбілеі, хрэсьбіны, вяселлі і іншыя ўрачыстасці. Некаль­кі кампаній сустракалі калядныя і навагоднія святы. Для банкетаў ёсць асобныя меню, улічваюцца пажада­нні  кліентаў. Адметна і тое, што стравы гатуюцца на вачах у наведвальнікаў. Праз празрыстую сценку, што адгароджвае іх ад повара, можна паназіраць за кулінарным “чарадзействам”. А самыя цікаўныя нават про­­- сяць у повараў рэцэпты прыгатавання той ці іншай стравы, і яны ахвотна дзеляцца імі.

Па пятніцах і суботах у “Камеліі” гучаць  музыка і песні. Дзіджэй Руслан Алышаў запрашае прысутных на караоке, а з  24-х да 2  гадзін ночы — дыскатэка. “Музыка выдатная, ад душы спявалі караоке. Абслугоў­ванне на высокім узроўні: дзяўчаты чулыя і прыветныя. Дзякуй. Будзем прыходзіць”. Гэта адзін з запісаў у кнізе водгукаў. Працытую яшчэ некалькі. “Адзначалі хрэсьбіны. Вялікае дзякуй работнікам кафэ за шыкоўнае  афармленне стала, смачныя стравы, тактоўныя адносіны да наведвальнікаў”, “Вялікае дзякуй повару Дзіяне і бармэну Святлане за добры сэрвіс  і  смачную піцу”, “Падзяка Вользе — шэф-повару. Цудоўныя сушы і піца. Вельмі смачна”.

Вельмі хваліла невялічкі калектыў кафэ Крысціна Мечыславаўна Красоўская: “Маладыя, энергічныя, усім цікавяцца, многаму вучацца ў майстроў-повараў рэстарана “Світанак”, арганізуюць і выязное абслугоўванне. У параўнанні з ранейшым зараз  месячны  тавараабарот у кафэ ў тры разы вышэйшы”.

Застаецца толькі назваць тых, хто так выдатна праяўляе сябе ў “Камеліі”. Гэта повары Вольга Лапушынская і Дзіяна Камель, бармэны Святлана Міхалевіч, Алена Малафеева, тэхнічны работнік Анастасія Урбель. І прапанаваць пастаўчанам заглянуць у абноўленае кафэ і паспытаць свежых страў.

Фаіна Касаткіна

Дата публикации: 12 Января, 2018

Нет комментариев