Сайт POSTAVY.BY сдается в аренду для рекламы Вашего бизнеса
Працуюць і адпачываюць творча в Поставах

Больш за шэсць гадзін доўжыўся пераднавагодні “Блакітны агеньчык” у лынтупскім Доме культуры для работнікаў і сяброў мясцовай сацыяльнай службы і стаў сапраўдным марафонам яркіх творчых нумароў, якія не толькі павесялілі, але і натхнілі на новыя ідэі.

Арганізатарам і вядучай свята — а яно сабрала каля паўсотні чалавек — выступіла загадчыца лынтупскага філіяла Пастаўскага ТЦСАН Алена Валасевіч. Сярод запрошаных былі супрацоўнікі і пастаянныя наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання, сацыяльныя работнікі аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму і іх падапечныя, госці з Пастаў.

(Працяг матэрыяла чытайце на 4-ай старонцы  № 3 газеты “Пастаўскі край” ад 13-га студзеня 2018 г.)

— Летась мы з падапечнымі наведалі шэраг выстаў, хадзілі ў паходы, ездзілі на экскурсіі, — падсумавала мінулагоднія падзеі Алена Валасевіч. — Галоўная мэта — паказаць, што цікава праводзіць час можна ў любым узросце.  У нас шмат планаў на 2018 год. Напрыклад, хочам правесці конкурс сярод пажылых людзей, якія карыстаюцца паслугамі сацыяльных работнікаў. Паверце, яны і спяваць, і ярка праяўляць сябе ўмеюць. Ёсць жаданне запрасіць у Лынтупы аркестр Смаргонскай пагранічнай групы, таксама правесці канцэрт “От всей души”. У філіяле працуе шмат ініцыятыўных, творчых людзей, і пры падтрымцы мясцовага насельніцтва ў нас усё павінна атрымацца.

Іна МІКУС.

Фота прадаставіла Алена Валасевіч.

Дата публикации: 12 Января, 2018

Нет комментариев