Сайт POSTAVY.BY сдается в аренду для рекламы Вашего бизнеса
Больш актыўныя і менш элітарныя в Поставах

«Выбары становяцца ўсё больш актыўнымі і менш элі­тарнымі, — заявіла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына. — Калі раней у нас гэта было вельмі вузкае кола людзей, у асноўным звязаных з палітыкай, то цяпер ідуць зусім нечаканыя людзі, якія звязаны з бізнесам, дробным прадпрымальніцтвам. Як звычайна, самае масавае прадстаўніцтва ў сферах адукацыі і культуры, сацыяльнай сферы — каля 25 працэнтаў». 

Сярод патэнцыяльных кандыдатаў шмат моладзі — у сталіцы кожны 7-ы, хто падаў дакументы на рэгістрацыю, ва ўзросце да 30 гадоў. Ідзе рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты. Даныя ў Цэнтрвыбаркам пакуль перадалі толькі са сталіцы, тут чакаецца самы высокі конкурс — больш за 6 чалавек на месца, што ў 1,5 раза больш, чым у папярэднюю кампанію. 

Дакладная колькасць грамадзян, якія вылучыліся для ўдзелу ў палітычнай кампаніі ў 2018 годзе, будзе агучана праз некалькі дзён. Гэта звязана з тым, што з тэхнічнага пункту гледжання мясцовыя выбары найбольш складаныя, патрэбны час, каб сабраць звесткі па ўсіх рэгіёнах, аб’яднаць іх і скласці агульную карціну.

БелТА.

Дата публикации: 12 Января, 2018

Нет комментариев