Разработка сайтов! Качественно, недорого, быстро! Звоните - +375 (29) 8-404-100
КУЛІК Мікалай Мікалаевіч — ваенны камісар Пастаўскага раёна в Поставах

М. М. Кулік нара­дзіўся ў 1977 годзе ў горадзе Талачыне Віцебскай вобласці. У 1999-м скончыў факультэт супрацьпаветранай абароны Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці “Эксплуатацыя радыётэхнічных сістэм”. Праходзіў службу ў вайсковай часці 06405 на пасадах начальніка разліку, намесніка камандзіра зенітнай ракетнай батарэі, камандзіра зенітнай ракетнай батарэі, намесніка камандзіра зенітнага ракетнага дывізіёна па ўзбраенні, начальніка штаба — першага намесніка камандзіра зенітнага ракетнага дывізіёна. У сістэме ваенных камісарыятаў з 2011 года. З верасня 2015-га да апошняга часу — намеснік ваеннага камісара — начальнік мабілізацыйнай групы.

Загадам міністра абароны па ўзгадненні з Пастаўскім райвыканкамам 22 снежня 2017 года назначаны ваенным камісарам Пастаўскага раёна.

Дата публикации: 12 Января, 2018

Нет комментариев