Сайт POSTAVY.BY сдается в аренду для рекламы Вашего бизнеса
На пытанні адказалі — падарункі  ад “Белай Русі” атрымалі в Поставах

Прызёры гульні “Што? Дзе? Калі?”.

У рамках Года навукі пятага студзеня ў актавай зале СШ №5 адбыўся інтэлектуальны турнір “Што? Дзе? Калі?”. Яго арганізатарам ужо другі раз запар выступіла раённая арганізацыя рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”. Удзел у гульні прынялі пяць каманд.

За права называцца самай інтэлектуальнай камандай змагаліся навучэнцы 6—8 класаў з СШ №№ 1, 3, 5 і гімназіі. Для гэтага ім было неабходна адказаць на 30 пытанняў. Час на абмеркаванне варыянтаў адказаў і прыняцце рашэння — хвіліна. Затым паперкі з адказамі імгненна збіралі “ластаўкі” і “стрыжы” і дастаўлялі іх членам журы. Толькі на адно пытанне ўсе пяць каманд далі правільны адказ, на восем — не адказаў ніхто.

Па выніках інтэлектуальных спаборніцтваў найлепшай прызнана каманда гімназістаў “Варфаламееўская ноч”, на рахунку якой 14 правільных адказаў. З 12 пытаннямі справілася каманда СШ №1 “Мазгоў.net” і заняла другое месца. У актыве яшчэ адной каманды з гімназіі “Вышэйшая ліга” 7 станоўчых адказаў і трэцяе месца. Усе ўдзельнікі турніру атрымалі салодкія прызы ад раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”, а капітаны каманд — суве­ніры ў выглядзе сабачак. Каманды-прызёры ўзнагароджаны дыпломамі.

Вераніка ФІЛАНОВІЧ

Дата публикации: 12 Января, 2018

Нет комментариев