«Радасць мая» в Поставах

Так называецца творчы конкурс, які адбудзецца 16-17 лютага ў Мінску пры ўдзеле Беларускай праваслаўнай царквы і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Ён праводзіцца з мэтай фарміравання грамадскай думкі ў падтрымку традыцыйных духоўна-маральных і сямейных каштоўнасцей, аказання дапамогі бацькам і сем’ям у выхаванні дзяцей і моладзі ў духу хрысціянскай традыцыі міласэрных і клапатлівых адносін адно да аднаго і да навакольнага свету. А яго дэвізам з’яўляюцца словы «Пра сям’ю, за сям’ю, для сям’і».

Прыняць удзел у конкурсе могуць дзіцячыя і маладзёжныя творчыя калектывы і сольныя выканаўцы без абмежаванняў па ўзросце. Для іх заснаваны 13 намінацый па розных напрамках.

Заяўкі на ўдзел трэба дасылаць на электронны адрас: blagovest.fest@gmail.com, указаўшы прозвішча, імя і імя па бацьку, арганізацыю-ўдзельніка і пасаду. Больш падрабязную інфармацыю пра конкурс можна атрымаць на сайце www.radost-fest.com/registraciya-uchastnikov.

 Алена ШАПАВАЛАВА

Дата публикации: 6 Февраля, 2018

Нет комментариев