Разработка сайтов! Качественно, недорого, быстро! Звоните - +375 (29) 8-404-100
За падрыхтоўку спартыўнага рэзерву в Поставах

Намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Пастаўскага фізкультурна-спартыўнага клуба Леанід Сцяпанавіч Жук удзельнічаў у рабоце калегіі Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і атрымаў Ганаровую грамату з рук міністра Аляксандра Ігаравіча Шамко.

Пасяджэнне прайшло ў апошні дзень студзеня ў Беларускім дзяржаўным універсітэце фізкультуры. На яго было запрошана амаль 600 разнапланавых спецыялістаў з усёй краіны.

— Спачатку ўдзельнікі былі размеркаваны па секцыях розных кірункаў, — расказваў Леанід Сцяпанавіч. — Я працаваў у секцыі функцыянавання фізкультурна-спартыўных збудаванняў, кадравага і медыцынскага абслугоўвання сістэмы фізічнай культуры і спорту. Мы наведалі выставы фізкультурна-аздараўленчых комплексаў, пазнаё­мі­ліся з навінкамі метадычнай літаратуры, навуковымі распрацоўкамі.

Вынікі работы міністэрства за 2017 год падвёў міністр Аляксандр Ігаравіч Шамко. Ён вызначыў задачы на бягучы год, спыніўся на ключавых тэмах, засяродзіў увагу на праблемах і прапановах па іх ухіленні. Быў паказаны спецыяльны відэаролік пра найбольш яркія падзеі і дасягненні мінулага года. Абмяркоўваліся маючае адбыцца выступленне беларускіх спартсменаў на Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульнях 2018 года і ўсебаковая і комплексная падрыхтоўка да II Еўрапейскіх гульняў, якія стартуюць у Мінску ў чэрвені 2019 года.

На калегіі адзначаны найлепшыя спартсмены і работнікі фізкультурнай сферы. Леанід Сцяпанавіч Жук узнагароджаны за шматгадовую плённую і добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку спартыўнага рэзерву і спартсменаў высокага класа, развіццё фізічнай культуры і спорту. Віншуем!

Анна АНІШКЕВІЧ Фота аўтара

Дата публикации: 6 Февраля, 2018

Нет комментариев