Разработка сайтов! Качественно, недорого, быстро! Звоните - +375 (29) 8-404-100
Частуйцеся, птушкі! в Поставах

9-класнікі СШ №3 Даша Райчонак і Мацвей Курашэвіч папаўняюць «меню» ў кармушцы.

Зіма — не самы лепшы час для ўсяго жывога на зямлі. Асабліва няпроста перажыць яе звярам і птушкам: нізкія тэмпературы, недахоп корму, які, да таго ж, схаваны пад снегам. І тут руку дапамогі меншым братам працягваюць лю­дзі, арганізуючы для іх бясплатныя «сталоўкі».

У СШ №3 г. Паставы пра птушак клапоцяцца кожную зіму. А гэтай праяўляюць яшчэ большы клопат і ўвагу, паколькі з сярэдзіны лістапада ў школе праходзіць акцыя «Поможем пернатому другу». У яе рамках ладзяцца розныя конкурсы, навучэнцы даведваюцца шмат новага па арніталогіі, выпускаюць спецыяльную газету, ін­фармацыйныя лісткі. І, канешне ж, майструюць кармушкі.

Па словах настаўніцы біялогіі Святланы Мікалаеўны Громавай, сёлета школьнікі з дапамогай бацькоў вырабілі больш за 60 кармушак, якія развесілі не толькі на тэрыторыі навучальнай установы, але і ў парку за ёй, каля дамоў, на балконах шматпавярховак у мікрараёне. Што датычыць птушыных «сталовак» ля школы, за кожным класам замацавана свая. І ўсе навучэнцы — ад пачаткоўцаў да старшакласнікаў — сочаць за тым, каб у іх пастаянна быў корм. Ідучы раніцай на заняткі, нясуць з сабой насенне лёну, сланечніку, зярняткі пшаніцы, жыта, аўса, шкуркі або кавалачкі сала, якое вельмі любяць сінічкі. Ніколі не выкідваецца недаедзены белы хлеб са школьнай сталовай — яго таксама бяруць для падкормкі птушак.

Тэкст і фота Алены ШАПАВАЛАВАЙ

Дата публикации: 13 Февраля, 2018

Нет комментариев