Шчыт і меч – у надзейных руках в Поставах

4 сакавіка сваё прафесійнае свята адзначылі супрацоўнікі органаў унутраных спраў Беларусі. З гэтай нагоды напярэдадні ў раённым Доме культуры адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны Дню міліцыі, які сабраў як дзеючых афіцэраў, сяржантаў, прапаршчыкаў, служачых Пастаўскага РАУС, так і ветэранаў, іх родных і блізкіх.

Адкрываючы мерапрыемства, з прывітальным словам да ўсіх, хто насіў і носіць міліцэйскія пагоны, звярнуўся начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў А. М. Гарус. Аляксандр Мікалаевіч адзначыў, што з першых дзён набыцця незалежнасці і суверэнітэту Рэспублікі Беларусь супрацоўнікі органаў унутраных спраў цвёрда стаяць на варце канстытуцыйнага парадку і нацыянальнай бяспекі.

П. М. Свірбутовіч з узнагародай.

— Сёння грамадства прад’яўляе да нас высокія патрабаванні, — гаварыў ён. — Для людзей чалавек у міліцэйскай форме ўвасабляе сабой уладу, закон і справядлівасць. Менавіта ад нас залежаць парадак на вуліцах горада, спакой грамадзян, іх упэўненасць у асабістай бяспецы. Заслужыць давер і ўтрымаць яго на належным узроўні мы можам толькі адказнымі адносінамі да справы, увагай да праблем кожнага, а галоўнае — сваёй прафесійнай работай.

Сённяшнія супрацоўнікі аддзела працягваюць традыцыі, закладзеныя яго ветэранамі, і перадаюць іх новым пакаленням міліцыянераў. Падзякаваўшы ўсім за добрасумленную працу і пажадаўшы моцнага здароўя, дабрабыту і шчасця, А. М. Гарус выказаў упэўненасць, што і надалей пастаўскія ахоўнікі правапарадку будуць моцна трымаць у руках востры меч і надзейны шчыт, якія аберагаюць мір і спакой грамадзян.

С. В. Чэпік уручае Ганаровую грамату раённага Савета дэпутатаў В. Л. Врублеўскаму.

Акрамя дыпломаў, дружыны і дружыннікі ўзнагароджаны грашовымі прэміямі райвыканкама і РГА «Белая Русь». Тром з іх — пад’есавулу Д. М. Плешавені, урадніку А. С. Пеставу і вайсковаму старшыне А. М. Зазуліну — уручаны граматы начальніка РАУС за актыўны ўдзел у ахове грамадскага парадку ў Паставах і ў сувязі з 10-годдзем утварэння РГА «Беларускае казацтва». Яшчэ аднаму, І. А. Пісарыку, — пасведчанне дружынніка.

Заключным акордам свята стаў канцэрт, падрыхтаваны ўдзельнікамі мастацкай самадзейнасці раённага Дома культуры. З музычнымі і харэаграфічнымі нумарамі перад прысутнымі ў зале выступілі ўзорная цыркавая студыя «Каскад», танцавальны калектыў «Карамелькі», салісты Ганна Антух, Леанід Камкоў, Валерыя Кірэй, Аляксандр Кандыбін, а таксама супрацоўнікі РАУС Вераніка Савельева і Алег Шаркоўскі.

Тэкст і фота Алены ШАПАВАЛАВАЙ

Поўны матэрыял чытайце на 4-ай старонцы  № 19газеты “Пастаўскі край” ад 10-га сакавіка 2018 г.

Заўсёды ёсць пра што пагаварыць ветэранам аддзела І. М. Аніськовічу, А. А. Бучневу, С. М. Кісялёву і А. М. Дразду.

Больше фото в наших группах с соцсетях: 

Одноклассники 

ВКонтакте 

Дата публикации: 9 Марта, 2018

Нет комментариев