Праводзяцца першыя сесіі в Поставах

Старшыня раённага Савета дэпутатаў П. Л. Курто віншуе Т. Б. Баторы з выбраннем на пасаду.

У раёне, як і па ўсёй краіне, праходзяць першыя сесіі мясцовых Саветаў дэпутатаў 28-га склікання.

У Валках у рабоце сесіі, што адбылася 6 сакавіка, прынялі ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў П. Л. Курто і галоўны спецыяліст раённага Савета дэпутатаў А. У. Мінкевіч. Прысутнічаў і карэспандэнт «Пастаўскага краю». Уразіў высокі ўзровень падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемства.

Як адзначыла на сесіі старшыня Валкоўскай сельскай выбарчай камісіі па выбарах у мясцовы Савет дэпутатаў 28-га склікання А. І. Сырапятка, выбарчая кампанія на тэрыторыі сельсавета прайшла арганізавана і ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам. Выбрана 11 дэпутатаў сельскага Савета. Аддаючы галасы за кандыдатаў у дэпутаты сельскага, раённага і абласнога Саветаў, выбаршчыкі галасавалі за стабільнасць грамадства і дынамізм сацыяльна-эканамічнага развіцця. Сваёй грамадзянскай пазіцыяй яны пацвердзілі, што высока ацэньваюць здольнасць мясцовых органаў улады на практыцы вырашаць надзённыя пытанні жыццезабеспячэння насельніцтва. Несумненна, што падтрымка грамадзян дазволіць і надалей плённа ажыццяўляць намечаныя пераўтварэнні ў эканамічным і сацыяльным развіцці рэгіёна, а аб’яўлены Год малой ра­дзімы стане стымулам для праяўлення стваральнай ініцыятывы.

  Адбыліся першыя сесіі і ў Юнькаўскім, Навасёлкаў­скім, Казлоўшчынскім сель­скіх Саветах, дзе старшынямі выбраны адпаведна Вячаслаў Людвігавіч Врублеўскі, Канстанцін Эдуардавіч Мядзведзеў і Ірына Георгіеўна Кукоўская.

Першым на парадку дня сесіі стаяла пытанне аб выбранні старшыні сельскага Савета. П. Л. Курто прапанаваў кандыдатуру Т. Б. Баторы і ахарактарызаваў Таісу Браніславаўну як дзелавога, ініцыятыўнага, вельмі адказнага работніка. Сельскі Савет яна ўзначальвала на працягу ­адзінаццаці гадоў. Ведае людзей,  умее знаходзіць узаемаразуменне з імі і шляхі вырашэння праблем. У падтрымку вылучанай кандыдатуры выступілі дэпутаты сельскага Савета А. В. Далжонак і М. М. Галубёнак. Затым, у адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам, адбылася працэдура тайнага галасавання. Усе 11 дэпутатаў прагаласавалі «за».

Прыняўшы віншаванні ад старшыні раённага Савета дэпутатаў і ўсіх прысутных у зале, Т. Б. Баторы падзякавала за аказаны  ёй давер і ўжо на правах гаспадыні прыступіла да далейшага вядзення сесіі. Быў выбраны намеснік старшыні сельскага Савета — ім стаў дэпутат А. В. Далжонак — і зацверджаны план работы на бягучы год.

Тэкст і фота Фаіны Касаткінай

Дата публикации: 12 Марта, 2018

Нет комментариев