Разработка сайтов! Качественно, недорого, быстро! Звоните - +375 (29) 8-404-100
З-за травы засталіся без жылля в Поставах

10 красавіка а палове шостай вечара ў райаддзел па надзвычайных сітуацыях паведамілі, што гарыць жылы дом у вёсцы Русакі. На месца здарэння былі накіраваны падраздзяленні Пастаўскага і Браслаўскага РАНС, хуткая медыцынская дапамога, работнікі раёна газазабеспячэння і РЭС. На момант узнікнення пажару ў доме знаходзілася гаспадыня 1925 года нараджэння, якую своечасова вывелі на вуліцу аднавяскоўцы. Калі прыбылі ратаўнікі, драўляны будынак быў ахоплены полымем. Дом стаў непрыгодным для далейшага пражывання. А прывяло да гэтага выпальванне сухой расліннасці.

Гэта стала прычынай яшчэ аднаго пажару, які адбыўся 12 красавіка ў вёсцы Ажарцы Навасёлкаўскага сельсавета. У абодвух выпадках агонь знішчыў дах, пашкодзіў столевае перакрыцце, сцены і маёмасць.

У гэты ж дзень у райцэнтры згарэў адзін з пакояў у інтэрнаце па вуліцы Касманаўтаў. Калі на месца выкліку прыбылі пажарныя, ім давялося ратаваць жыльцоў не толькі гэтага, але і іншых пакояў. На шчасце, ніхто не пацярпеў. Прычына пажару ўстанаўліваецца. Разглядаецца версія парушэння правілаў эксплуатацыі электрасетак і абсталявання: да ўзгарання магла прывесці пакінутая без нагляду ўключаная электрапліта.

Работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях у чарговы раз заклікаюць грамадзян своечасова праводзіць рамонт пячнога ацяплення, не пакідаць без нагляду ўключаныя  электрычныя прыборы, малалетніх дзяцей, не выпальваць сухую расліннасць і аказваць дапамогу састарэлым.

Па зводках РАНС падрыхтавала Алена ШАПАВАЛАВА

Дата публикации: 13 Апреля, 2018

Нет комментариев