Каб расліны ішлі ў рост в Поставах

Калі я сустрэлася з механізатарам адкрытага акцыянернага таварыства «Навасёлкі-Лучай» Алегам Чумаковым (на здымку), ён рыхтаваў да работы «Калумбію» — сучасны агрэгат для правядзення хімпраполкі.

— Адна справа культуры пасеяць, другая — засцерагчы іх ад пустазелля і хвароб, — гаварыў механізатар. — Вось гэтым я і займаюся не першы год. Пустазелле — адвечны вораг на сельскагаспадарчых палетках. Каб яно не пайшло ў рост нароўні з культурнымі раслінамі, праводзім хімпраполку. Да гэтага на энергетычнай і ўніверсальнай «Дзвіне» ўносіў карбамідна-аміячную сумесь — адно з найбольш запатрабаваных вадкіх мінеральных удабрэнняў. Спраў у полі хапае з канца сака­віка і па кастрычнік.

Хімпраполка патрабуе ад работніка асаблівай адказнасці і ўважлівасці. За гады працы мужчына спазнаў многія сакрэты гэтай агратэхнічнай аперацыі. Алега Ула­дзіміравіча вызначае старанне. За сёлетнюю вясну ён больш чым на паўтары тысячы гектараў унёс мінеральныя ўдабрэнні, больш чым на тысячы — правёў хімпраполку.

Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ

Дата публикации: 11 Мая, 2018

Нет комментариев