Запрашаем на суботнік в Поставах

Работа па добраўпарадкаванні населеных пунктаў, навядзенні парадку на зямлі была і застаецца адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці мясцовых Саветаў дэпутатаў. З мэтай падтрымання належнага ўзроўню санітарнага стану месцаў пахавання Навасёлкаўскім сельскім выканаўчым камітэтам арганізавана правя­дзенне суботнікаў на сельскіх могілках.

Чарговы праводзім на стараверскіх могілках у Лучаі 19 мая з 10.00.

Для выканання работ спатрэбяцца ручныя і мотакосы. Звяртаемся да ўсіх грамадзян, якія маюць магчымасць прыняць удзел у добраўпарадкаванні, не па­кідаць без увагі ўчасткі побач з месцамі пахавання вашых родных, якія працяглы час ніхто не даглядаў. Ваша дапамога будзе годным праяўленнем павагі да памяці продкаў.

Навасёлкаўскі сельскі выканаўчы камітэт

Дата публикации: 15 Мая, 2018

Нет комментариев