Разработка сайтов! Качественно, недорого, быстро! Звоните - +375 (29) 8-404-100
Для спартсменаў, і не толькі в Поставах

Раней да месца спаборніцтваў у іншыя гарады пастаўскія спартсмены дабіраліся на старэнькай «Газэлі». Тры месяцы назад яе месца заняў новенькі Volkswagen Crafter 2018 года выпуску. Камфортны мікрааўтобус разлічаны на 15 пасажырскіх месцаў і аснашчаны па апошнім слове тэхнікі.

— Вугал нахілу спінак сядзенняў рэгулюецца ў тры становішчы, падвойныя сядзенні зсоўваюцца ўбок, што вельмі зручна для людзей вялікай камплекцыі. Ёсць тэлевізар, кандыцыянер, аўтаномны абагравальнік салона, святлодыёднае асвятленне, — расказваў генеральны дырэктар дзяржаўнага аб’яднання «Фізічная культура, спорт і турызм Пастаўскага раёна» Станіслаў Чымбург.

У вольны ад паездак на спаборніцтвы час аб’яднанне аказвае транспартныя паслугі насельніцтву. Заказаць мікрааўтобус з шафёрам можна па нумары 4-14-94.

Вераніка ФІЛАНОВІЧФота Алесі ГІЛЬ

Дата публикации: 12 Июня, 2018

Нет комментариев