На варце справядлівасці і законнасці в Поставах

Забеспячэнне вяршэнства права, законнасці і правапарадку, абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян і арганізацый, а таксама грамадскіх і дзяржаўных інтарэсаў з’яўляюцца асноўнымі задачамі, якія стаяць перад работнікамі пракуратуры Пастаўскага раёна. На чале з пракурорам раёна Ігарам Валынцом за гэтым пільна сочаць яго намеснік Ігар Ластоўскі і старшы памочнік пракурора Тамара Зубко (на здымку).

У іх абавязкі ўваходзяць прафілактыка правапарушэнняў, падтрымка дзяржаўнага абвінавачвання ў судзе па крымінальных справах, удзел у разглядзе грамадзянскіх спраў, нагляд за дакладным выкананнем нарматыўных прававых актаў і адказнасць за яго якасць, кантроль законнасці і абгрунтаванасці судовых рашэнняў і іншае. А паколькі наш раён з’яўляецца адным з найбуйнейшых сельскіх раёнаў вобласці, то і без таго вялікі і адказны фронт работы пастаўчан значна большы, чым у іх калег. Аднак гэта ніяк не сказваецца на якасці працы пракурорскіх работнікаў: іх адказнасць, добрасумленнасць і вопыт дазваляюць на працягу многіх гадоў утрымліваць крымінагенную сітуацыю на стабільным узроўні.

Вераніка ФІЛАНОВІЧ

Дата публикации: 26 Июня, 2018

Нет комментариев