Разработка сайтов! Качественно, недорого, быстро! Звоните - +375 (29) 8-404-100
Цана білета – шчырая ўсмешка в Поставах

Вам каля 60? І вы ні разу не былі ў музычным кафэ, цана ўваходнага білета ў якое — шчырая ўсмешка і выдатны настрой? Тады не прапусціце магчымасці і загляніце заўтра, 28 чэрвеня, у аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоў­вання насельніцтва, якое размешчана па вуліцы Савецкай (у раёне аўтазапраўкі). Яго работнікі падрыхтавалі лепшыя музычныя стравы пад соусам цудоўнага настрою. Напрыклад, на аперытыў — танцавальны мікс у рытме 90-х, на гарачае — гульні і конкурсы. Кафэ «Спяваючыя сэрцы» будзе працаваць з 17 да 19 гадзін. Спяшайцеся! Будзе вельмі цікава і весела.

Дата публикации: 26 Июня, 2018

Нет комментариев